Больш за паўтары тысячы кантэйнераў для паасобнага збору смецця ўстановяць у сталіцы

17 сентября 2014
Пра гэта сёння заявілі журналістам у Мінгарвыканкаме. Таксама папоўніцца і аўтапарк - закупяць дзве спецыяльныя машыны для своечасовага вывазу смецця, якое збіраецца на дваровых тэрыторыях.

Галіна Гілевіч, намеснік генеральнага дырэктара ДА Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка: Праводзяцца зараз таргі на набыццё яшчэ дзвюх сартавальных ліній для таго, каб яшчэ большы аб'ём камунальных адходаў мог сартавацца. Неабходна адзначыць актыўнасць мінчан і сумленне. Адзінае, на што, вядома, хочацца звярнуць увагу, каб вось у гэтыя каляровыя кантэйнеры не траплялі пакеты са звычайнымі адходамі.

У сталіцы зараз вядзецца актыўная папулярызацыя паасобнага збору смецця. Такі падыход да ўтылізацыі адходаў дазваляе перапрацоўваць другасную сыравіну і даваць ёй другое жыццё.