Сталіцай конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" выбраны Тэль-Авіў

13 сентября 2018

Пра гэта сёння паведамілі ў прэс-службе Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза. Ізраіль атрымаў права правядзення конкурсу пасля перамогі на шоу спявачкі Нэты Барзілай. Доўгі час горад, які стане арганізатарам конкурсу, не называўся. Хоць прэм'ер Ізраіля Біньямін Нетаньяху абяцаў правесці яго ў Іерусаліме.