Добраўпарадкаванне беларускай сталіцы выходзіць на фінішную прамую

26 октября 2013

Сёння галоўным аб'ектам па навядзенні парадку стала Чыжоўка-Арэна. Работа кіпела як унутры культурна-спартыўнага комплексу, які ў наступным годзе прымае матчы хакейнага чэмпіянату, так і побач. Змянілі сваё працоўнае месца на час суботніка прадстаўнікі гарадскіх структур і звычайныя гараджане.


Дарэчы, работы па добраўпарадкаванні спартыўнай пляцоўкі падыходзяць да завяршэння. Нагадаем, адкрыццё Чыжоўка-Арэны запланавана на 10 снежня.