Беларуская чыгунка працягвае ўдасканальваць сістэму набыцця білетаў

24 января 2014

Тэрмінал для афармлення аплачаных праз Інтэрнэт квіткоў ўсталявалі на вакзале Мінск-Пасажырскі. Пакуль ён працуе ў тэставым рэжыме. Яшчэ чатыры апараты для самаабслугоўвання зараз устанаўліваюць на вуліцы - ля 23 і 24 пуцей. Тэрміналы абсталяваны аховай ад вандалаў і ўстойлівыя да розных умоў надвор'я. Зараз пасажыры з дапамогай толькі пластыкавай карткі змогуць набыць квіткі на цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа. Дарэчы, пяць такіх тэрміналаў ужо працуюць у будынку вакзала.