Аўтахламу тут не месца!

18 октября 2013

Больш за тысячу ржавых калымаг сёлета выявілі жыллёвыя службы ў Мінску. Прычыны, з-за якіх гаспадары пакідаюць аўто на найбліжэйшай стаянцы, усё тыя ж - аўтамабілі, зразумела, вырабляюць свой рэсурс. Ад якіх аўто часцей за ўсё пазбаўляюцца ў сталіцы і ці магчыма ўдыхнуць другое жыццё ў калымагу, даведаўся Аляксандр Харавец.



Яшчэ летась гэтая Газель працавала як конь. За дзень з аднаго канца сталіцы ў другі перавозіла каля тысячы пасажыраў. Аднак як толькі аўтамабіль вырабіў свой рэсурс, гаспадар бязлітасна пакінуў яго на найбліжэйшай стаянцы. У выніку машына ржавее пад вокнамі жылых дамоў, дастаўляючы жыхарам нямала клопатаў - перашкаджае праезду, займае месца стаянкі. Да таго ж на носе зіма і прыбіраць снег стане ўдвая цяжэй. Пра эстэтыку ніхто і не кажа.


Марына Толсцік, намеснік дырэктара па добраўпарадкаванні ЖРЭА № 2 Фрунзенскага раёна Мінска: Калі было выяўлена дадзены транспартны сродак, было накіравана паведамленне ў ДАІ з просьбай даць даныя ўладальніка. Калі мы атрымалі звесткі, ЖЭС накіраваў уласніку звесткі аб прыняцці мер. На жаль, прайшоў месяц, але ўласнік ніякіх мер не прыняў. Пасля гэтага мы робім эвакуацыю.


Сёлета толькі ў сталічных дварах камунальнікі выявілі больш за тысячу нікому не патрэбных машын. Крытэрыі, па якіх аўтамабіль прызнаюць кінутым, простыя. Ён пакрыты досыць тоўстым слоем гразі, у яго абавязкова спушчаны або зусім адсутнічаюць колы, разбіта шкло. Аднак нядбайныя аўтаўладальнікі часта ўспамінаюць пра сваіх забытых чатырохколавых сяброў толькі тады, калі аўтахлам аказваецца на штрафстаянцы.



Кацярына Алёхіна, намеснік начальніка аддзела гарадской гаспадаркі адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска: Мы эвакуіравалі машыну, жанчына не прызнае, што яе машына эксплуатаваць нельга. Падала нават дакументы ў суд. Звярталася ў Мінгарвыканкам. Хоць машына даўным-даўно без тэхагляду і была непрыдатная для руху.


Старыя аўто, як правіла, эвакуіруюць на штрафстаянкі, дзе яны знаходзіцца на працягу трох месяцаў, пакуль не з'явіцца гаспадар.



Святлана Супрановіч, дырэктар фонду Правапарадак: Калі гаспадар аб'явіўся на працягу 3 месяцаў, ён аплачвае стаянку і эвакуацыю. Эвакуацыя 300 тысяч, а захоўванне першых 5 сутак 50 тысяч, астатнія дні па 20 тысяч.



Каб не папасці на грошы, у аўтаўладальнікаў ёсць альтэрнатыўны выхад. У выпадку, калі аўтамабіль паступова пераўтвараецца ў іржавую калымагу, аўтаўладальнік самастойна можа звярнуцца да камунальнікаў з просьбай утылізаваць старую машыну. Як толькі транспартны сродак будзе зняты з уліку ДАІ, жыллёвыя службы бясплатна забяруць аўтахлам на металалом.


У выніку старыя машыны атрымаюць новае жыццё. І зноў з'явяцца ў нашых дварах у выглядзе дзіцячых пляцовак, агароджы, урнаў, а магчыма і новай машыны.