Аварыя ў цэнтры Маладзечна

27 августа 2013
Не падзялілі дарогу адразу тры аўтамабілі. Паводле слоў відавочцаў, аўтамабіль кіа зачапіў форд у пярэдняе левае крыло. Апошні сутыкнуўся з сітраенам, што рухаўся па суседняй паласе. У выніку дарожна-транспартнага здарэння вадзіцель сітраена не справіўся з кіраваннем, і машына прабіла агарожду гарадскога парка. На шчасце, у аварыі ніхто не пацярпеў.