Аварыя на Мінскай кальцавой дарозе

7 апреля 2014

Пацярпелы дастаўлены ў бальніцу з чэрапна-мазгавой траўмай. Аварыя на Мінскай кальцавой дарозе адбылася раніцай на з'ездзе на Казінца, машына вылецела ў кювет. Паводле слоў відавочцаў, Volkswagen Golf рухаўся па крайняй правай паласе. Напэўна, шафёр заснуў за рулём, машына з'ехала ў кювет і ўрэзалася ў дрэва. Сам аўтамабіліст не памятае, як з'ехаў з дарогі. Выратаваў жыццё вадзіцелю рамень бяспекі.