Акцыя Здаровае сэрца - доўгае жыццё стартуе ў Мінску 17 красавіка

16 апреля 2014
Памераць артэрыяльны ціск, вагу і вызначыць фактары рызыкі захворванняў на сэрца. Прайсці абследаванне прапануюць спецыялісты ў рамках гарадской акцыі Здаровае сэрца - доўгае жыццё, якая стартуе ў Мінску 17 красавіка. На два дні рэкамендацыі спецыялістаў гараджане могуць атрымаць у імправізаваных медыцынскіх пунктах, створаных у буйных прамысловых арганізацыях, аптэках і паліклініках.

Дарэчы, у сталіцы кожны шосты дарослы чалавек мае захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы. Летась інфаркт зафіксаваны ў 3 тысяч мінчан. У 200 выпадках - з лятальным канцом. Сёння беларускія кардыёлагі абменьваюцца вопытам з італьянскімі спецыялістамі. У прыватнасці, абмяркоўваюць тэму эндаваскулярнай хірургіі.