Аграшопінг у выхадныя зноў працягнецца

24 октября 2014
У суботу і нядзелю падчас сельскагаспадарчых кірмашоў пройдзе і акцыя Клопат. Ветэранам і інвалідам 1-й і 2-й групы дапамогуць давезці набытую садавіну і агародніну да дома. Паслуга бясплатная. Прымаць заяўкі па дастаўцы сельгаставараў будуць спецыяльныя сацыяльныя пункты.
Ірына Дудка, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама: На кірмашы дзяжураць нашы сацработнікі, таксама прадстаўнікі БРСМ у якасці валанцёраў. Калі да іх чалавек звяртаецца, яны ідуць і закупляюць тую сельскагаспадарчую прадукцыю, якая неабходна чалавеку, і бясплатна дастаўляюць яе ў кватэры.
Дастаўляць пакупкі будуць на спецыяльным аўтатранспарце. Такой паслугай ужо скарысталіся больш за 2 тысячы пажылых людзей.