Зорная прэс-канферэнцыя прайшла пад адкрытым небам у новым фармаце

17 июля 2020
Дзень Саюзнай дзяржавы сёння на "Славянскім базары" ў Віцебску. Прэзентацыя выставы народнай артысткі Беларусі Святланы Акружной, майстар-класы і танцы на вуліцы. Зорная прэс-канферэнцыя з удзелам любімых артыстаў пад адкрытым небам. 

На пытанні журналістаў і прыхільнікаў адказалі заслужаны артыст Расіі  Аляксей Глызін, удзельнікі рок-групы "Зямляне" і спявак Радзівон Газманаў. У такім фармаце зорныя гадзіны на "Славянскім базары" праходзяць упершыню.

А ў гэтыя хвіліны  ўдзельнікі дзіцячага музычнага конкурсу вызначацца, пад якімі нумарамі будуць выступаць перад журы, пачалася жараб'ёўка. Беларусь сёлета прадстаўляе Ангеліна Ламака.