ЗD-фотаздымкі Крэўскага замка - на выставе ў Нацыянальным гістарычным музеі

21 июля 2017

Адно са старажытных абарончых збудаванняў пачатку 14 стагоддзя адыгрывала значную ролю ў розных падзеях. Самым напружаным перыядам у шматвекавой гісторыі замка сталі падзеі Першай сусветнай вайны, архітэктурны помнік знаходзіўся на перадавой і быў уключаны ў лінію абароны.

На экспазіцыі прадстаўленыя ўнікальныя фотаздымкі з прыватнай калекцыі гісторыка і фатографа Уладзіміра Багданава. Большасць захоўвалася ў асабістых альбомах удзельнікаў Першай сусветнай вайны і ніколі не друкавалася.