Заўтра Вялікі тэатр оперы і балета адкрывае 81-ы тэатральны сезон

4 сентября 2013

Вялікі тэатр Беларусі напярэдадні сенсацыі. Сёння тут праходзіць генеральная рэпетыцыя і здача Вітаўта. Паказ закрыты: спектакль прымае мастацкі савет. Але ў якасці гледачоў сабрацца ў зале ўвечары дазволена навучэнцам харэаграфічнага каледжа і тым работнікам тэатра, якія прынялі ўдзел у стварэнні балета.


Нагадаем, заўтра Вялікі тэатр оперы і балета адкрывае свой новы, 81-ы па ліку, тэатральны сезон. І ў цэнтры ўвагі беларускі балет Вітаўт, які ўжо названы сусветнай прэм'ерай.