Завяршыліся выступленні другой дзясяткі паўфіналістаў народнага шоу талентаў "Я магу!"

7 февраля 2015

Толькі што на тэлеканале "Беларусь 1" завяршыліся выступленні другой дзясяткі паўфіналістаў народнага шоу талентаў "Я магу!". Згодна з правіламі конкурсу, з кожнага паўфінальнага канцэрта толькі два нумары пройдуць у фінал. Журы ўжо вызначылася, яго меркаванне агучаць вядучыя ў другой частцы шоу пасля "Панарамы, а для тэлегледачоў наступае самы адказны перыяд. Ад вашай актыўнасці залежыць лёс землякоў!

Прама зараз мы адкрываем тэлефонныя лініі для галасавання. На сваіх экранах вы бачыце парадкавыя нумары другой дзясяткі паўфіналістаў. Прагаласаваць за ўпадабанага канкурсанта можна, патэлефанаваўшы па нумары 8-803-100-03-ХХ і 2 апошнія лічбы - гэта парадкавы нумар вашага фаварыта, а таксама адправіўшы СМС на кароткі нумар 2882. У тэксце паведамлення неабходна напісаць парадкавы нумар удзельніка ў двухзначным фармаце 01, 02, 03 і т.д. Нагадваем, з аднаго тэлефоннага нумара прымаецца неабмежаваная колькасць званкоў і паведамленняў. За ходам галасавання ў рэжыме рэальнага часу сачыце на нашым сайце www.tvr.by ў спецыяльным раздзеле "Я магу!". Імёны фіналістаў назавуць вядучыя шоу адразу пасля выпуску праграмы "Панарама".