За ўклад у духоўнае развіццё цэнтральнага рэгіёна Андрэй Мартынюк атрымаў Спецпрэмію Мінаблвыканкама

4 апреля 2017

У руках гэтага майстра дрэва ажывае і адлічвае секунды, месяцы, гады. За асабісты ўклад у духоўнае развіццё цэнтральнага рэгіёна і адраджэнне народных рамёстваў жыхар Дзяржынска Андрэй Мартынюк атрымаў Спецпрэмію Мінаблвыканкама. "Чалавек года" працуе ў станькаўскім доме майстроў. Што ўяўляе сабой драўляны кінэтычны тэатр - убачыла Надзея Сербіненка.

Дом Андрэя Мартынюка нібыта музей мастацкай дрэваапрацоўкі. На сценах дзясяткі гадзіннікаў розных памераў, на столі мадэль Сонечнай сістэмы. Планеты і іх арбіты - усё з дрэва.

Працоўнае месца сучаснага майстра па дрэве - гэта найперш камп'ютар. Усе будучыя работы Андрэй Мартынюк спачатку вымалёўвае ў сваім уяўленні, а потым пераносіць у трохмернае вымярэнне. Затым па гэтай мадэлі лазерны станок выража патрэбныя дэталі - шасцярні, стрэлкі, маятнік.

Акрамя галоўнага захаплення - гадзіннікаў - у дзяржынскага майстра шмат іншых.

Зараз майстар эксперыментуе з кінетычнай механікай - канструкцыямі, якія рухаюцца ад ветру. Такія ветраныя гадзіннікі ўжо ёсць на фасадзе дома майстра. У яго планах увогуле адкрыць уласны музей.

Майстар гадзіннікавых спраў заўсёды ахвотна дзеліцца сваімі ведамі і вопытам.

У Станькаве, у цэнтры народнай творчасці, адраджаюць майстэрства пляцення паясоў з воўны, вырабу посуду з гліны, пашыву нацыянальнага адзення.

Усе вырабы дзяржынскіх майстроў - як керамічныя, так і драўляныя - можна будзе не толькі ўбачыць, яшчэ і набыць. На фестывалі-кірмашы «Вясновы букет», які пройдзе ў Мінску ў маі.