З гэтага дня імпартнае піва павінна мець ліцэнзію

1 мая 2014
Згодна з пастановай Савета Міністраў, гэта распаўсюджваецца на пенны напой, які ўвозяць з Расіі і Казахстана з 1 мая па 31 кастрычніка гэтага года. Міністэрству замежных спраў даручана апавясціць Еўразійскую эканамічную камісію аб гэтай меры, а таксама ўнесці на разгляд ЕЭК прапанову аб ужыванні аналагічнай меры іншымі краінамі Мытнага саюза. Да цяперашняга часу ліцэнзаванне імпарту ў Беларусі не вялося. З 2010 па 2012 гады ліцэнзаваўся імпарт украінскага піва.