Юны віртуоз Ілья Кісялёў пакарае сцэну беларускіх і міжнародных конкурсаў

4 июля 2018

Санаты, варыяцыі і сюіты на трамбоне. Юны віртуоз Ілья Кісялёў пакарае сцэну беларускіх і міжнародных конкурсаў. У канцы чэрвеня 12-гадоваму музыканту з Салігорскага раёна даверылі адкрыць джазавыя вечары ў ратушы разам са знакамітымі выканаўцамі. Там яго талент ацанілі тысячы мінчан. А каб дасягнуць правільнага гучання, школьнік штодзень некалькі гадзін займаецца ў музычнай школе ў родным пасёлку Чырвоная Слабада.

Юны віртуоз рыхтуецца да маштабнага конкурсу ў Маскве. Для гэтага вучыць вельмі складаную праграму - "Трамбанету" Паўэра нароўні са студэнтамі кансерваторыі.