"Яркая Венгрыя" ў цэнтры Мінска

20 декабря 2018

Канцэрт з удзелам венгерскага народнага ансамбля "Дуна Арт" ў канцэртнай зале "Верхні горад". Танцавальны калектыў - адзін з самых папулярных прафесійных ансамбляў Венгрыі. Аўтэнтычныя танцы разам з сучаснымі пастаноўкамі і мастацкімі эксперыментамі, якія грунтуюцца на багатай культурнай спадчыне краіны.

У рэпертуары ансамбля "Дуна Арт" - найбольш каштоўныя жамчужыны фальклорных традыцый Венгрыі і ўсяго Карпацкага басейна.