XXXII "Славянскі базар" ужо піша сваю гісторыю, гучыць на ўвесь свет добрай мелодыяй і збірае гасцей

13 июля 2023

"Гаворыць і паказвае Віцебск!" - гэтыя словы чутныя са сцэны Летняга амфітэатра ў горадзе на Заходняй Дзвіне. Трыццаць другі раз фестываль мастацтваў "Славянскі базар" гучыць на ўвесь свет добрай мелодыяй, збіраючы гасцей з усёй планеты. Галоўная музычная падзея лета сёлета прыме звыш 5 тысяч артыстаў з 35 краін. І геаграфія найбуйнейшага ў Еўропе песеннага форуму, доўгажыхара на постсавецкай прасторы насуперак няпростай сітуацыі ў свеце з кожным годам толькі пашыраецца. А галоўны пасыл фестывалю - праз мастацтва да міру і паразумення - напаўняецца новым сэнсам: сяброўства народаў, славянскае адзінства - гэта фундаментальныя каштоўнасці, якія нельга страціць. Форум толькі адкрываецца, але фестывальнае жыццё ў Віцебску кіпіць: на "Алеі зорак" сёння, 13 ліпеня, запалілася новая імянная зорка - заслужанай артысткі Беларусі Алены Спірыдовіч. Віншуем! Сёння і другі дзень дзіцячага музычнага конкурсу. Прадстаўніца Беларусі Соф’я Рустамава выйшла на сцэну пад трэцім нумарам, і ёй не было роўных. Зрэшты, пра ўсё па парадку з самага сэрца фестывальнай сталіцы раскажа карэспандэнт Белтэлерадыёкампаніі Вольга Маслоўская. Падрабязнасці ў відэа.