Выставу беларускага касцюма ўрачыста адкрыюць 9 верасня ў Дзень горада

8 сентября 2023

Патэнцыял, магчымасці і якасць беларускай прадукцыі вытворцы прэзентуюць на палях форуму на выставе "Зроблена ў Мінску".   "Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм".

Наогул праграма святкавання Дня горада насычаная. Бо Мінску ёсць што паказаць: і нашы дасягненні, і традыцыі, і культура. Так, 9 верасня Нацыянальны мастацкі музей прэзентуе выставу традыцыйнага беларускага касцюма "Анталогія прыгажосці". А сёння стваральнікі экспазіцыі паказалі ўнікальны збор нашай здымачнай групе. Амаль сотня касцюмных камплектаў з 6 рэгіёнаў Беларусі і 200 графічных,  маляўнічых і фотапрац знакамітых даследчыкаў этнаграфіі. Аўтэнтычныя ўборы і рэканструкцыя, сотні відаў тэхнік ткацтва і гафт, сялянскае адзенне і ўборы з уплывам шляхецкай культуры. Кожны экспанат унікальны і ў падрабязнасцях распавядае аб спецыфіцы моды таго або іншага часу і рэгіёна нашых земляў. Асабліва каштоўная частка выставы - наміткі.

Выставу "Анталогія прыгажосці" традыцыйнага беларускага касцюма збіралі, літаральна, усёй краінай. Свае экспанаты прапанавалі  Віцебск, Гродна, Гарадок, Сянно і Орша, вядучыя музеі і дамы рамёстваў шматлікіх беларускіх рэгіёнаў. Значны ўклад і ад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама Скансена ў Строчыцах.