Выстава знакамітых твораў Л. Шчамялёва і юных мастакоў праходзіць ў галерэі Мінска

11 января 2022

Выстава "Мастак і дзеці" ў галерэі Леаніда Шчамялёва працягвае збіраць юных гледачоў. У тандэме са знакамітымі творамі народнага мастака Беларусі - работы пачаткоўцаў. Наведвальнікі сталічных мастацкіх студый ва ўзросце ад шасці да дзесяці гадоў малявалі свае варыяцыі зімовых пейзажаў падчас майстар-класаў мастакоў. Яшчэ адзін падарунак для юных аматараў жывапісу - ёлачныя цацкі хэндмэйд амаль ад дзясятка сучасных папулярных майстроў.

Падчас экскурсіі юных гасцей таксама пазнаёмяць з сучасным мастацтвазнаўствам.