Выстава "Прыступкі майстэрства" ў Нацыянальным мастацкім музеі - арт-выказванні ў жывапісе і скульптуры

9 июня 2022

"Прыступкі майстэрства" Глебаўкі ў залах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Акулы культурнага профілю не проста прадстаўляюць  выставачны праект да 75-годдзя альма-матар - народных Савіцкага,  Данцыга,   Грамыкі,  Шчамялёва, Шаранговіча, але  і дэманструюць сучасны мастацкі зрэз. На суд гледача - паўсотні арт-выказванняў   на мове жывапісу, скульптуры і дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва. Храналагічныя  рамкі: сярэдзіна 60-х  - 2021 год. Сёння ў  фондавым зборы Нацыянальнага мастацкага і яго філіялаў больш як 33 тысячы твораў. З іх больш  за дзясятую частку калекцыі -  працы з ініцыяламі выпускнікоў Глебаўкі. 


На новую прафесійную  прыступку прама ў сценах культурнай скарбніцы Беларусі выпускнікі Мінскага  каледжа імя Глебава паднімуцца ўжо 20 чэрвеня. У Нацыянальным мастацкім свае дыпломы атрымаюць тыя, хто сёння фарміруе візуальны вобраз краіны.