Выстава "Захавальнікі памяці: музеі і калекцыянеры" ў Гістарычным музеі

30 октября 2019

Прыватныя зборы і музейныя калекцыі ў адной выставачнай зале. Гістарычны манціруе выставу "Захавальнікі памяці". У экспазіцыі больш чым дзве сотні рарытэтных экзэмпляраў беларускага паходжання. Даціроўка ад XVI стагоддзя і да нашых дзён. Экспанаты далі як дзяржаўныя музеі, так і прыватныя асобы, а гэта больш за 20 беларускіх калекцыянераў. Убачыць можна жывапіс, сталовае серабро, старадрукаваныя кнігі, збор злепкаў Надзі Лежэ, грамафон пачатку ХХ стагоддзя і рэдкія карты з контурамі Беларусі. Большасць артэфактаў з пазнакай "экспануецца ўпершыню".

Як правіла збіральнікі старога не афішуюць свае калекцыі, таму выстава - свайго роду выключэнне з правіл. Паглядзець на артэфакты Гістарычны музей прапануе з 1 лістапада.