Выстава Хізры Асадулаева адкрылася ў Мінску

12 апреля 2016

60 гадоў шляху ад каўказскіх гор да краю блакітных азёр - так сваю юбілейную выставу назваў Хізры Асадулаеў. Яна адкрылася ў Мінску да юбілею скульптара, паэта, перакладчыка і грамадскага дзеяча. У экспазіцыі - некалькі дзясяткаў графічных і скульптурных прац, а таксама фатаграфіі твораў, якія знаходзяцца ў прыватных і музейных зборах іншых краін. Працы Асадулаева знаходзяцца на розных кантынентах - ад Аўстраліі да Амерыкі.

Выхадзец Дагестана, Асадулаеў скончыў Арлоўскае мастацкае вучылішча і дзяржуніверсітэт. Па прафесіі - скульптар. Выстаўляцца стаў у Беларусі яшчэ ў пачатку 80-ых. Ён - член беларускіх прафесійных саюзаў мастакоў, пісьменнікаў, музычных дзеячаў. На сваю родную карацінскую мову перакладаў беларускіх класікаў Купалу і Коласа.