Рарытэты музеяў Мінскай вобласці ў Слуцку

25 октября 2023

Рарытэты музеяў Мінскай вобласці ў Слуцку. Выстава галаграм размясцілася ў галерэі мастацтваў Садзіна. Усяго 24 віртуальныя аб'екты. Так, з дапамогай тэхналогій магчыма убачыць пояс Вітаўта, шахматныя фігуркі слуцкіх князёў, Евангелле 1701 года. У адрозненне ад фатаграфіі, галаграма трохмерная. Яна фіксуе аб'ём аб'екта.

Ідэя стварэння праекта "Паэзія музейных каштоўнасцей" - ініцыятыва Мінскага абласнога краязнаўчага. А ўдзельнікамі сталі дзяржаўныя музеі Цэнтральнага рэгіёна. Экспазіцыя стартавала ў Маладзечне, пабывала ў Нясвіжы, а ў Салігорску працягнецца да 15 лістапада.