Другі тур Мінскага міжнароднага каляднага конкурсу вакалістаў

14 декабря 2014

Сёння праходзіць другі тур Мінскага міжнароднага каляднага конкурсу вакалістаў. З 155 оперных выканаўцаў барацьбу працягнуць 30. У творчым спаборніцтве прымаюць удзел артысты з 21-й краіны. Гэты конкурс стаў навацыяй V Міжнароднага опернага форуму, які традыцыйна з'яўляецца кульмінацыяй сталічнага тэатральнага сезона. У фінал пройдзе толькі тройка пераможцаў. Яны выступяць на гала-канцэрце нароўні с зоркамі сусветнай оперы.