Усяго дзень застаецца да Дзіцячага базарчыка

9 июля 2013

Усяго дзень застаецца да Дзіцячага базарчыка, магчыма, галоўнай падзеі для юных вакалістаў з 18 краін, - заўтра іх выступленне на сцэне Летняга амфітэатра Віцебска. Будзем хварэць за нашых беларусак і іх нумары з нацыянальным каларытам.


Як рыхтаваліся да конкурсу адказныя дзеці і іх клапатлівыя маці, у рэпартажы Ніны Мажэйкі.



Амаль год рэпетыцый. Выступленні і заняткі з педагогам па вакале. Дзяўчынкі і асабліва маці рыхтаваліся да галоўнага ў іх жыцці конкурсу ў Віцебску. Умовы жорсткія. Кожны з удзельнікаў павінен мець канцэртны вопыт. Добра што, з гэтым пунктам праблем не ўзнікла. Абедзве канкурсанткі даволі тытулаваныя. Адна з песень Сашы Лакціёнавай - Астравы. З кінафільма Вышэй за вясёлку. Дзякуючы гэтай песні праславіўся юны Валодзя Праснякоў, і менавіта яе на конкурсе ў Сан-Рэма спявала Саша. Заваявала 3-е месца.


У першы конкурсны дзень удзельнікі праспяваюць песню на роднай мове, кампазітара краіны, якую прадстаўляюць. Спецыяльна для конкурсу Святлана Стацэнка напісала песню на беларускай Вадаспад.


Часу не марнавала і Паліна. Або Апалінарыя - сцэнічны псеўданім. Для конкурсу дастала прабабуліны карункі. Каб усё адпавядала вобразу.


Нацыянальны каларыт - важны складальнік вакальнага спаборніцтва. Таму ў першы конкурсны дзень дзяўчынка праспявае твор з народным адценнем Канапелькі. Дарэчы, песня не пісалася спецыяльна да конкурсу. Нарадзілася ў педагога Паліны спантана.


Калі Саша - спец у эстрадным жанры, Апалінарыя - у народным, таму і для другога конкурснага дня выбралі песню самой Людмілы Зыкінай. Дарэчы, аранжыроўку па патрабаванні камісіі прыйшлося зрэзаць да патрэбнага хронаметражу - 4 хвіліны.


Адразу па дзве кандыдатуры для ўдзелу ў конкурсе вылучылі тры сястры-славянкі - Беларусь, Расія і Украіна. Усяго ж у Дзіцячым базарчыку будзе змагацца 21 удзельнік з 18 краін.


Дзіцячы конкурс выканаўцаў запомніцца гледачам і вялікім дэбютам спецыялізаванага канала Беларусь 3. 10, 11 і 12-га ліпеня Белтэлерадыёкампанія правядзе запіс Міжнароднага дзіцячага фестывалю Віцебск-2013. А 20-га тэлеканал Беларусь 3 пакажа гала-канцэрт і цырымонію ўзнагароджвання пераможцаў.