Упершыню ў гісторыі нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" будуць пабудаваныя подыумы

4 марта 2019

У гэтыя хвіліны ў Белтэлерадыёкампаніі ідзе падрыхтоўка да фіналу нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2019". У студыі "600 метраў" пачалася зборка сцэны гала-канцэрта. Мантаж будзе доўжыцца да вечара аўторка.

Ужо заўтра 10 фіналістаў змогуць выпрабаваць пляцоўку, якая ў гэтым сезоне прыме незвычайную форму. Упершыню ў гісторыі праекта будуць пабудаваныя подыумы. Удзельнікі змогуць узаемадзейнічаць з танцпляцоўкай.

Фінал праекта адбудзецца 7 сакавіка. Пачатак у 22:00. Трансляцыю гала-канцэрта будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт медыяхолдынга tvr.by. Пераможца шоу прадставіць нашу краіну на "Еўрабачанні-2019", якое пройдзе ў маі ў Тэль-Авіве.