Выхаванне праз музыку, танцы і жывапіс

27 октября 2016

Школы эстэтычнага кірунку набываюць усё большую папулярнасць у дзяцей і падлеткаў. Джазавыя, фальклорныя, тэатральныя і эстрадныя калектывы аб'ядноўваюць дзяцей рознага ўзросту.

А на заняткі запрашаюць дзяцей з чатырох гадоў. Як зацікавіць іх класічным мастацтвам? Ведае Надзея Сербіненка.

Іграць на фартэпіяна 4-класніца Соня навучылася раней, чым пісаць. Дзяўчына - маленькая зорка ў горадзе шахцёраў. Пасля заняткаў у звычайнай школе яна спяшаецца ў другую - мастацтваў.

Асобную ролю ў сучасных школах мастацтваў надаюць хараграфіі. Танец дапамагае школьніку раскрыцца як асобе і быць больш упэўненым у сабе.

У школьнікаў ёсць магчымасць паспрабаваць сябе і ў якасці акцёраў. Уласная тэатральная студыя «Чамадан» ёсць і ў Салігорску. Юныя выканаўцы самі ставяць п'есы знакамітых драматургаў. Са стварэннем сцэнічных вобразаў цяжкасцей таксама не ўзнікае.

Тысяча касцюмаў для сотні творчых нумароў. Касцюмерная – гэта сапраўдны гонар салігорскай школы мастацтваў. Пры гэтым значную частку касцюмаў шыюць швачкі школы па ўласных эскізах і для асобных калектываў.

Школы мастацтваў з рознымі творчымі кірункамі ёсць у кожным раёне вобласці. Музычнае, вакальнае, прыкладное, выяўленчае мастацтва адкрыта для кожнага школьніка.