Ва ўсіх ВНУ краіны праходзяць "Арт-вакацыі"

3 апреля 2018

Творчаму марафону навучэнцаў і студэнцкай моладзі ўжо два дзесяцігоддзі. У Брэсцкім раёне на дзвюх пляцоўках - у абласным цэнтры і ў Баранавічах - прайшлі адборачныя этапы. Тэатр, літаратурныя батлы і модныя паказы.

Марафон прайшоў і ў Магілёўскай вобласці. На пляцоўкі "Арт-вакацый" арганізатары запрашаюць не толькі студэнтаў, але і абітурыентаў - для выбару будучай альма-матар. Сёння пачнуцца выступленні калектываў ВНУ Мінска.