У дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея ладзіцца кірмаш рамеснікаў

22 августа 2015

Прысмакі па рэцэпце 19 стагоддзя, самаробныя ўпрыгажэнні і індзейскія абярэгі - гэтымі хвілінамі ў дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея ладзіцца кірмаш рамеснікаў. Хутка пачнуцца і майстар-класы па лацінскім і ірландскім танцах. Навучаць усіх ахвочых і майстэрству хадзьбы на хадулях. Тут жа наведвальнікі могуць пачаставацца пернікамі, прыгатаванымі па старажытным рэцэпце і набыць “лаўца сноў” – індзейскі талісман - захавальнік ад начных кашмараў.

Кірмаш народных умельцаў працягнецца да 10 гадзін вечара і скончыцца канцэртам моладзевых музычных гуртоў. Такія распродажы ладзяцца кожны месяц.