У штаце Нью-Джэрсі цягнік сышоў з рэек і ўрэзаўся ў платформу

29 сентября 2016

Навіну апошніх гадзін. На станцыі Хобакен у штаце Нью-Джэрсі цягнік сышоў з рэек і ўрэзаўся ў платформу. Адбылося гэта падчас ранішняй гадзіны пік. Як паведамляюць амерыканскія СМІ, загінулі трое, сто пацярпелі, і звесткі ўдакладняюцца. Шматлікія пацярпелыя, паводле слоў урачоў, - у крытычным стане. На відэа з месца падзей відаць, што чыгуначны састаў моцна пашкоджаны, таксама як і сам будынак чыгуначнай станцыі. Мяркуючы па паведамленнях відавочцаў, цягнік не спыняўся ля буфернага стопара, а прадоўжыў рух і пратараніў залу чакання. У выніку рухнула частка даху над ім. Чыгуначны рух на станцыі ў гэтыя гадзіны цалкам прыпынены.