Уладзіміру Співакову - 70

12 сентября 2014

Расійскаму скрыпачу і дырыжору Уладзіміру Співакову сёння спаўняецца 70. Яго называюць геніем музыкі. Сваю канцэртную дзейнасць Співакоў пачаў яшчэ ў 65-ым, а ўжо праз некалькі гадоў - ён саліст Маскоўскай філармоніі. Співакоў адразу ж увайшоў у скрыпічную сусветную эліту, пасля стварыў уласны камерны аркестр.


Дарэчы, з Беларуссю маэстра звязвае шмат творчых праектаў. Перш за ўсё, гэта музычны фестываль Уладзімір Співакоў запрашае. За вялікія заслугі ва ўмацаванні беларуска-расійскіх культурных сувязяў ён узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. У канцы кастрычніка Уладзімір Співакоў мае намер выступіць у Мінску з праграмай Гадзіна Чапліна.


З юбілеем народнага артыста СССР павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.