Уладзіміру Пракапцову - 66. Пачатак святочнага дня майстар правёў на роднай зямлі

8 августа 2019

Сёння жыхарам Гомеля атрымалася назіраць незвычайны ранішні пленэр. 8-га дня 8-га месяца ў 8 гадзін 8 хвілін у гарадскім парку працаваў з пэндзлем вядомы мастак Уладзімір Пракапцоў. Сёння яму споўнілася 66. Так майстар экстравагантна вырашыў адзначыць пачатак святочнага дня на роднай зямлі. Уладзімір Пракапцоў сваю новую работу пад назвай "У Гомельскім парку 8 жніўня ў 8 гадзін раніцы 8 хвілін і 8 секунд" урачыста перадаў у дар музею палаца Румянцавых і Паскевічаў.