Уладзімір Співакоў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны

24 февраля 2014

Сёння Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні мастацкага кіраўніка Віртуозаў Масквы Уладзіміра Співакова ордэнам Францыска Скарыны.


Гэтымі днямі ў Беларусі праходзіць міжнародны фестываль Уладзімір Співакоў запрашае. У праекце прынялі ўдзел Дзмітрый Хварастоўскі, а таксама Дзяржаўны філарманічны аркестр Расіі пад кіраўніцтвам маэстра Співакова. Наперадзе выступленні зорак сусветнага балета і оперных салістаў Марыінскага і Вялікага тэатраў Расіі.