Віцебск сустракае "Славянскі базар". Акрэдытацыі атрымалі больш як 700 чалавек

14 июля 2020
У сталіцы фестывалю да старту музычнага форуму амаль усё гатова. Акрэдытацыі атрымалі больш як 700 чалавек, у тым ліку і журналісты. Вольга Маслоўская раскажа, як Віцебск сёлета сустракае "Славянскі базар". 

Падрыхтоўка да танцавальнага марафону

Той выпадак, калі нельга губляць ні хвіліны. У чаканні акрэдытацыі ўдзельнікі ансамбля "Зорька" паўтараюць харэаграфію. Наперадзе сапраўдны танцавальны марафон, бо без віцебскіх танцораў не абыходзіцца ні адзін грандыёзны праект "Славянскага базару". 

Сваю калекцыю зорных аўтографаў юныя танцоры збіраюць ужо некалькі гадоў. 

Форум мастацтваў з-пад пяра віцебскага журналіста Наталлі Драздовай

А вось прасачыць усю гісторыю фестывалю можна па публікацыях віцебскага журналіста Наталлі Драздовай. Яна не прапусціла ні аднаго форуму мастацтваў. Будзе працаваць і на цяперашнім, 29-м! Світанак у амфітэатры, інтэрв'ю з зоркамі, пастаянны цэйтнот пры напісанні рэпартажаў. Кожны год асвятляць падзеі фестывалю аднолькава складана і аднолькава цікава. 

Акрэдытацыю атрымалі больш як 700 чалавек

Нават знакамітыя артысты, якія прыязджаюць на "Славянскі базар", абавязкова атрымліваюць акрэдытацыю. Некаторыя зоркі лічаць за лепшае адправіць фота загадзя, але большасць давярае фатографам службы акрэдытацыі. 

Арсеній Васенда, супрацоўнік службы акрэдытацыі фестывалю "Славянскі базар у Віцебску": расшыфроўка

Служба акрэдытацыі працуе другі дзень, з чацвярга пяройдзе на кругласутачны рэжым. Бейдж атрымалі ўжо больш як 700 чалавек: спецыялісты тэхнічных службаў, творчыя калектывы, прадстаўнікі СМІ. 

Удзельнікі вакальнага спаборніцтва выйдуць на сцэну двойчы і ў адзін дзень

Бейдж дае бесперашкодны пропуск на ўсе мерапрыемствы фестывалю. Сёлета свята падоўжыцца чатыры дні, але праграма вельмі насычаная. Конкурсная ў тым ліку. Удзельнікі вакальнага спаборніцтва - як дарослага, так і дзіцячага - выйдуць на сцэну двойчы і ў адзін дзень. 

У дарослым конкурсе вакалістаў будзе прадстаўлена 14 краін, у дзіцячым - 17. 

Для юных канкурсантаў пабудавалі адкрытую сцэну

Упершыню юныя артысты будуць выступаць на адкрытым паветры. Спецыяльна для іх на подступах да канцэртнай залы "Віцебск" пабудавалі новую сцэну. Арганізатары абяцаюць: святло, гук і карцінка будуць выдатнымі. 

Кінапаказы пад адкрытым небам

А пасля захаду тут для рамантыкаў будзе працаваць начная кіназала. У афішы фільмы беларускіх кінематаграфістаў. Так што спаць Віцебск, як і папярэднія 28 гадоў, у гэтыя фестывальныя дні не збіраецца.