Гатаваў для Клінтана і Павароці. Італьянскі кухар ажаніўся з беларускай і застаўся ў Беларусі

3 июля 2020
Жывячы ў Беларусі, мы настолькі прывыклі, што часта перастаем цаніць тое, што вакол нас, і нават не заўважаем перамен. І не разумеем і здзіўляемся, чаму замежнікі і госці сталіцы гавораць: у вас так чыста, такія прыгожыя гарады... 

Ксенія Лебедзева спытала аб гэтым Ін'яцыа Роса. Ён пражыў у Беларусі 15 гадоў. Прафесар Швейцарскай акадэміі кулінарных мастацтваў, таленавіты сіцыліец з сусветным імем, працаваў у лепшых рэстаранах, гатаваў для Біла Клінтана і Павароці, але жыве ў Мінску. Год таму ажаніўся з беларускай і з'язджаць не збіраецца. 

А яшчэ вельмі шануе і любіць беларускую бабулю Марусю. Чым жа так прыцягвае італьянца Беларусь? (відэа)