Віцебск у чаканні адкрыцця XXIX "Славянскага базару"

16 июля 2020
Крыху больш за дзве гадзіны застаецца да ўрачыстага адкрыцця XXIX  Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Гэта адзін з самых яркіх канцэртаў музычнага форуму. У Летнім амфітэатры чакаецца аншлаг. Зараз на сцэне завяршаецца падрыхтоўка, заняць свае месцы ў зале рыхтуюцца і гледачы. Сёлета пазыўныя фестывалю будуць гучаць чатыры дні. І арганізатары паклапаціліся, каб кожны дзень быў па максімуме напоўнены падзеямі. Майстар-класы, прэс-канферэнцыі і кінапаказы на адкрытай пляцоўцы, канцэрты. "Славянскі базар" праходзіць у фармаце open-air   на сямі фестывальных пляцоўках. Асаблівая цікавасць у гасцей і да горада майстроў: свае работы ў Віцебск прывезлі лепшыя ўмельцы.