Віктар Каралёў і Павел Лявонаў на сумесным вернісажы

4 ноября 2015

Сінтэз жывапісу і скульптуры. Такі тандэм напярэдадні прэзентавалі ў "Галерэі мастацтваў" у Мінску. Віктар Каралёў і Павел Лявонаў аб'ядналі сваю творчасць дзеля сумеснага вернісажу. Нягледзячы на прыналежнасць да розных жанраў мастацтва, творчасць аўтараў звязвае тэма прыроды.

Скульптура Паўла Лявонава працягвае тэму прыроды і ўзаемадзеянне чалавека з ёй. У сваіх работах аўтар выкарыстоўвае розныя матэрыялы: тут і камень, і мармур і бронза. Так, у скульптуры "Зімовая рака" і з'явілася смелае спалучэнне мармуру і дрэва. Здавалася б, неспалучальныя матэрыялы аўтар умела кампануе ў адным творы.