"Вясну ўражанняў" прывёз у Мінск расійскі мастак Нікас Сафронаў

1 марта 2018

"Вясну ўражанняў" прывёз у Мінск самы вядомы расійскі мастак сучаснасці Нікас Сафронаў. Яго другая персанальная выстава, на якой прадстаўлены новыя творы, адкрыецца ў галерэі Міхаіла Савіцкага. Ад партрэтаў сусветных зорак і палітыкаў да анімалізму і ўнікальнага аўтарскага кірунку Dream Vision - усяго на экспазіцыі больш як сотня жывапісных і графічных прац. На вернісаж Нікас Сафронаў прыбыў асабіста, за ім і права першай экскурсіі.

Дарэчы, сёння на сустрэчы з журналістамі мастак прадставіў свой новы твор. Партрэт Кіраўніка беларускай дзяржавы на фоне нацыянальнага флага і малой радзімы напісаны спецыяльна для экспазіцыі ў Мінску.