“Вясна, кветкі, каханне…”

6 марта 2015

З такой пяшчотнай назвай урачыста адкрылася выстава тэкстыльнай мазаікі Маргарыты Котавай. У сталічнай бібліятэцы №12 экспазіцыя размясцілася на трох паверхах. Гэта амаль паўсотні палотнаў. Скура, шыфон, аксаміт – тканіны самыя разнастайныя, як тэкстурай, так і колерам. Яркія тэматычныя карціны - своеасаблівы падарунак усім жанчынам да веснавога свята.

Самабытныя беларускія жанчыны, вобраз якіх увасоблены ў пэўных порах года, - асноўная тэматыка выставы. Тэкстыльныя палотны Котавай вядомыя ў Францыі, Славакіі і Польшчы.  У Мінску выстава будзе працаваць на працягу месяца - да шостага красавіка.