Вядучы джаз-банд краіны даў аўтарскі канцэрт у Нацыянальным мастацкім

23 апреля 2021
У Нацыянальным мастацкім  напярэдадні далі джазу! Больш за сотню наведвальнікаў музея змаглі правесці вечар у кампаніі народнага Мая Данцыга  пад "Яблычны чай". Менавіта гэты вядучы джаз-банд краіны  пасля доўгага маўчання  даў аўтарскі канцэрт. Арганізатары сумясцілі экспазіцыю-хедлайнер з канцэртнай пляцоўкай. 

Музычныя вечары ў Нацыянальным мастацкім  вяртаюцца. Кожны чацвер час працы падаўжаюць  на дзве гадзіны. Вывучаць карціны можна да 21:00. Арганізатары будуць  сумяшчаць прагляд экспазіцыі  з канцэртнымі праграмамі.