Валянцін Елізар'еў аднаўляе балет "Стварэнне свету"

4 февраля 2019

Балет "Стварэнне свету" аднаўляе мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра Беларусі Валянцін Елізар'еў. Напярэдадні народны артыст правёў сустрэчу з кіраўнікамі розных цэхаў на галоўнай сцэне. Разам ацэньвалі стан дэкарацый і касцюмаў спектакля. Творы мастака Яўгена Лысіка беражліва адрэстаўрыруюць. Аднак некаторыя ўборы прыйдзецца пашыць ізноў. Балет ішоў на сцэне Вялікага тэатра больш за 40 гадоў таму.

Прэм'ера аўтарскай рэдакцыі спектакля "Стварэнне свету" запланавана на лістапад. Валянцін Елізар'еў зараз аднаўляе і балет "Кармэн-Сюіта", які можна будзе ўбачыць 24 красавіка.