У Віцебскай вобласці быў дадзены афіцыйны старт Году культуры

12 февраля 2016

У краіне праходзяць выніковыя калегіі ўпраўленняў ідэалагічнай работы культуры па справах моладзі аблвыканкамаў. Сёння ў Віцебскай вобласці быў дадзены афіцыйны старт Году культуры. На сустрэчу запрасілі кіраўнікоў і выхаванцаў творчых калектываў, школ мастацтваў, бібліятэк і клубаў. 16-ці пераможцам рэспубліканскіх конкурсаў уручылі Спецыяльную прэмію па падтрымцы таленавітай і адоранай моладзі.

А вось галоўныя тэатралы Беларусі жывуць у Гродзенскай вобласці. Пра гэта сёння, толькі ўжо ў Гродне, распавёў міністр культуры Беларусі. Барыс Святлоў падкрэсліў, што ў Прынямонні толькі летась білеты ў тэатр купілі каля 6-ці тысяч гледачоў.

Такая ж калегія сёння прайшла і ў Брэсцкай вобласці. Стала вядома, што ў гэтым рэгіёне пройдзе больш як 400 культурных мерапрыемстваў. Упершыню адбудзецца эстрадна-джазавае свята, міжнародны фестываль духавой музыкі і конкурс юных музыкантаў.