У Віцебску стартаваў пяты фестываль сучаснага танца "Зрабі крок наперад!"

8 апреля 2015

Сярод двухсот удзельнікаў  прадстаўнікі 18-ці ВНУ трох краін. У журы наперадзе два конкурсныя дні. Новыя хіп-хоп-рухі з харэографамі вывучыла  Вольга Маслоўская.

Яны будучыя інжынеры, эканамісты і ветэрынарныя ўрачы. Сучасная харэаграфія - гэта  любімае хобі і вялізная прастора для фантазіі і творчасці. Пяты год запар студэнцкія танцавальныя калектывы прыязджаюць у Віцебск. "Зрабі крок наперад!" -  фестываль-конкурс, а для многіх стартавая пляцоўка на вялікую сцэну. Вучыцца, так у лепшых - вырашылі арганізатары і ў якасці педагогаў запрасілі знакамітых харэографаў і пастаноўшчыкаў, для якіх віцебская сцэна стала знакавай. Урокі майстэрства праходзяць з аншлагам. Парады педагогаў плюс штодзённыя рэпетыцыі. Галоўны экзамен вечарам, на конкурсным выступленні. Лепшую танцавальную каманду вызначыць прафесійнае журы. Калі ўлічыць, што на сцэне будуць пастаноўкі як мінімум у сямі харэаграфічных стылях, то  работу журы лёгкай не назавеш. Пераможца фестывалю будзе ўдастоены Гран-пры конкурсу і атрымае грашовы прыз.