У Віцебску адбылася прэзентацыя выставы па выніках чацвёртага міжнароднага Шагалаўскага пленэра

7 июля 2018

У ім прынялі ўдзел мастакі з розных краін свету. На працягу двух тыдняў жывапісцы натхняліся малой радзімай Марка Шагала і малявалі карціны. Па дзве працы ўдзельнікі пленэра падарылі гораду. Выстава прымеркаваная да дня нараджэння вялікага майстра, які свет адзначае сёння.

Прыгожым падарункам да свята стала і адкрыццё выставы, прысвечанай жонцы Марка Шагала Бэле. Сярод эксклюзіўных экспанатаў - літаграфія, выкананая па вядомай працы майстра "Дзень нараджэння".