У Віцебску праходзіць Міжнародны дзіцячы музычны конкурс

18 июля 2020
Віцебск ужо цалкам увайшоў у рытм фестывалю. Прама зараз тут праходзіць Міжнародны дзіцячы музычны конкурс. Сёлета за Гран-пры вакальнага спаборніцтва пазмагаюцца прадстаўнікі 16-ці краін. Узрост юных артыстаў  ад 8 да 14 гадоў. Дэлегаты прадстаўляюць кампазіцыю сваёй краіны на нацыянальнай мове.

На пляцоўцы перад канцэртнай залай "Віцебск" працуе наша здымачная група. І на прамой сувязі са студыяй - Ніна Мажэйка.