Юныя мастакі з Беларусі і Германіі ператварылі дрэвы ў арт-аб'екты

10 августа 2015

На выкананне своеасаблівага графіці спатрэбілася больш  за дзесяць кілаграмаў пабелкі і некалькі пачкаў гуашы. Пры добрым надвор'і разнакаляровы роспіс будзе радаваць гараджан і турыстаў некалькі месяцаў. Перфоманс стаў заключным этапам крэатыўнага праекта "Летнія творчыя майстэрні", які адбыўся ў Полацку ўжо  трэці раз.