У Віцебску з'явілася адзіная ў свеце шакаладная копія вядомай карціны Марка Шагала

23 мая 2015

Яе вага адзін кілаграм. "Закаханыя" Шагала выкананыя віцебскім мастаком на палатне з белага шакаладу. Замест фарбаў той жа ласунак. Пакуль жа карціна заняла месца ў віцебскім Музеі шакаладу. У экспазіцыі не толькі салодкія карціны, але і ядомыя статуэткі жывёл, мініятурныя мадэлі аўтамабіляў, шакаладная карона, карэта і нават раяль.

У найбліжэйшы час з'явіцца яшчэ некалькі шакаладных копій твораў вядомага майстра, у тым ліку палатно "Над горадам", якое праславіла Віцебск на ўвесь свет.