У Тэатры-студыі кінаакцёра сёння прэм'ера камедыі "Ваўкі і авечкі"

19 апреля 2017

Прэм'ера на сцэне Тэатра-студыі кінаакцёра. Сёння вечарам выйдзе камедыя "Ваўкі і авечкі" легендарнага драматурга Аляксандра Астроўскага. Пастаноўку класікі ўвасобіў народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік калектыва Аляксандр Яфрэмаў. Апошні тыдзень пастановачная група жыла ў рэжыме нон-стоп, тэатр нават зачынілі на тыдзень для паказу асноўнага рэпертуара. Спецыяльна для новай пастаноўкі напісалі аўтарскія песні: музыка Леаніда Шырына, словы Алены Туравай.

У аснове сюжэта гісторыя аб барацьбе за багацце, якая адбываецца ў рускім губернскім горадзе 70-ых гадоў. У пастаноўцы мэтрам сцэны дапамагаюць і студэнты першага курса тэатральнага факультэта Акадэміі мастацтваў