У Светлагорскім раёне ўзводзяць мемарыяльны комплекс у гонар аперацыі "Баграціён"

8 апреля 2015

Яна стала адной з самых буйнамаштабных наступальных аперацый у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У Светлагорскім раёне ўзводзяць мемарыяльны комплекс у гонар аперацыі "Баграціён". Менавіта тут савецкія войскі здзейснілі прарыў у варожы тыл і здолелі заспець саперніка знянацку. 

Ужо зараз на месцы баявых дзеянняў узвышаецца 7-метровы барэльеф з малюнкам чатырох вялікіх палкаводцаў - Ракасоўскі, Жукаў, Паноў і Батаў. Усе будаўнічыя працы плануюць завяршыць да святкавання 70-годдзя Перамогі. 

Падрабязнасці ў Вольгі Халадовіч.

Ракасоўскі, Жукаў, Паноў і Батаў. Разам яны падрыхтавалі самую паспяховую наступальную аперацыю 20 стагоддзя - "Баграціён". Разам яны і на гэтым барэльефе. Побач савецкія салдаты, маракі і партызаны.

70 гадоў таму тут былі гразкія балоты, па якіх не магла прайсці ні пяхота, ні артылерыя. Але савецкія войскі зрабілі немагчымае і вызначылі зыход вайны.

Вясковыя макраступы, валакушы і плыты сталі тады, у чэрвені 1944, сакрэтнай зброяй нашых салдат. Як іх выкарыстоўваць, падказалі мясцовыя жыхары. А для цяжкай тэхнікі будавалі гаці. Усё ў становішчы строгай сакрэтнасці.

Пазней гісторыкі скажуць - з беларускіх балотаў пачынаўся шлях на Берлін. Танкі, войскі і артылерыя з'явіліся з балотаў нечакана і заспелі саперніка знянацку. Група нямецкай арміі "Цэнтр" аказалася заціснутая з усіх бакоў. У выніку вызвалілі не толькі тэрыторыю Беларусі. Утварыўся пралом паміж групамі нямецкай арміі "Поўдзень" і "Поўнач". Гэта дапамагло саюзнікам пачаць наступленне на захадзе, а савецкім войскам ва Украіне і Прыбалтыцы.

Гэта першы і адзіны музей у Беларусі, прысвечаны аперацыі "Баграціён". У год 70-годдзя вызвалення тут ужо адкрылі 7-метровы барэльеф, які стаў цэнтральнай часткай будучага мемарыяльнага комплексу.

Комплекс прысвечаны адной з самых значных і імклівых бітваў Вялікай Айчыннай вайны. Цалкам скончыць усе будаўнічыя працы тут плануюць да 70-годдзя Перамогі. Як даніна памяці подзвігу простых салдат і вялікіх палкаводцаў - удзельнікаў наступальнай аперацыі пад кодавай назвай "Баграціён".